Брытанская нацыянальная партыя | |
---|---|
Лідар | Adam Walker |
Заснавальнік | John Tyndall |
Дата заснавання | 1982 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | British nationalism, брытанскі фашызм, неафашызм, правы папулізм, Еўраскептыцызм, этнічны нацыяналізм і white nationalism |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | bnp.org.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская нацыянальная партыя (БНП) (англ.: British National Party, BNP) — брытанская праварадыкальная палітычная партыя. Партыя заснавана Джонам Тындалам , пасля яго сыходу ў 1982 годзе з Брытанскага нацыянальнага фронту (БНФ). Прытрымліваецца крайне правай ідэалогіі.
БНП не мае сваіх прадстаўнікоў у брытанскім парламенце. У 2005 годзе падчас парламенцкіх выбараў БНП атрымала 0,7% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы восьмае месца. У 2008 годзе БНП заняла пятае месца на выбарах мэра Лондана, набраўшы 5,2% галасоў выбаршчыкаў. Кандыдат на пасаду мэра Рычард Бэрнбрук быў абраны адным з 25 членаў Лонданскай гарадской асамблеі. БНП мае прадстаўнікоў і ў акруговых саветах сталіцы, а таксама ў саветах графстваў.
Акрамя таго, на выбарах у Еўрапарламент 4 чэрвеня 2009 года БНП заваявала два месцы ў Еўрапарламенце (адно з месцаў атрымаў лідар партыі Нік Грыфін).
Партыя прытрымліваецца вельмі правай ідэалогіі, якая ўключае ў сябе расізм, антысемітызм, адмаўленне Халакоста, забарону іміграцыі і гамафобію.
Нік Грыфін быў лідарам партыі з 27 верасня 1999 года па 1 кастрычніка 2014 года. Затым гэтую пасаду заняў Адам Уолкер.
У 2015 годзе партыя прыняла ўдзел у Міжнародным рускім кансерватыўным форуме у Пецярбургу.