Чумная палачка |
Yersinia pestis, афарбаваныя флюарэсцэнтным фарбавальнікам, ×2000. |
Навуковая класіфікацыя |
---|
Парадак: | Enterobacteriales |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Yersinia pestis (Lehmann & Neumann, 1896) van Loghem, 1944
|
|
Чумна́я па́лачка (Yersinia pestis, раней Pasteurella pestis) — грамадмоўная бактэрыя з сямейства энтэрабактэрый.
Інфекцыйны агент бубоннай чумы, таксама можа выклікаць пнеўманію (лёгачную форму чумы) і сэптычную чуму. Усе тры формы адказныя за высокі ўзровень смяротнасці ў эпідэміях, якія мелі месца ў гісторыі чалавецтва, напрыклад такіх як Вялікая чума і «Чорная смерць», на рахунку апошняй з якіх — смерць траціны насельніцтва Еўропы за прамежак з 1347 па 1353 годы.
Роля Yersinia pestis у «Чорнай смерці» дыскутуецца. Некаторыя сцвярджаюць, што «Чорная смерць» распаўсюдзілася занадта хутка, каб быць выкліканай Yersinia pestis. ДНК гэтай бактэрыі знойдзены ў зубах памерлых ад «Чорнай смерці», тады як тэставанне сярэднявечных парэшткаў людзей, якія памерлі па іншых прычынах, не дало станоўчай рэакцыі на Yersinia pestis.
Гэта даказвае, што Yersinia pestis з'яўляецца як мінімум спадарожным фактарам у некаторых (магчыма, не ва ўсіх) еўрапейскіх эпідэміях чумы. Магчыма, што адбор, зроблены чумой, мог паўплываць на патагеннасць бактэрыі, адсеяць індывідаў, якія былі найбольш ёй схільныя.
Зноскі
Літаратура
- Козлов М. П. Чума (природная очаговость, эпизоотология, эпидемические проявления). — М.: Медицина (руск.) (бел., 1979. — 192 с.