Nintendo GameCube

Nintendo GameCube
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 14 верасня 2001
Сцяг ЗША 18 лістапада 2001
Сцяг ЕС 3 мая 2002
Прададзена штук 21 740 000
Носьбіт Nintendo Optical Disc
Аперацыйная сістэма Dolphin OS
ЦП Gekko
ГП ATI Flipper
Бэстсэлер Super Smash Bros. Melee (7,09 млн. экз.)
Папярэднік Nintendo 64
Паслядоўнік Wii
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo GameCube (яп.: ゲームキューブ; пры распрацоўцы называлася Dolphin; афіцыйная абрэвіятура GCN) — чацвёртая гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo, адносіцца да шостага пакалення гульнявых сістэм. GameCube была найбольш кампактнай і найбольш таннай гульнявой прыстаўкай у шостым пакаленні.

Nintendo GameCube была выпушчаная ў продаж 14 верасня 2001 у Японіі, 18 лістапада 2001 у Паўночнай Амерыцы па цане 199,95 $.; 3 траўня 2002 у Еўропе; і 17 траўня 2002 года ў Аўстраліі. Сукупныя продажу кансолі па ўсім свеце склалі 21.74  млн экземпляраў.

Кансоль GameCube упершыню згадвалася ў № 145 выпуску часопіса Nintendo Power. Luigi's Mansion была першай гульнёй (выпуск № 150). GameCube ёсць спадкаемцай Nintendo 64 і папярэдніцай Wii, якая захоўвае зваротную сумяшчальнасць з гульнямі, гульнявымі кантролерамі і картамі памяці GameCube.

Nintendo GameCube мае некалькі эксклюзіўных гульнявых праектаў, такіх як Metroid Prime, рымейк першага Resident Evil з поўнасцю перапрацаванымі графікай, анімацыяй і агучка. Іншы эксклюзіў — Resident Evil Zero, падзеі якога пачынаюцца за дзень да развіцця сюжэтнай лініі першага Resident Evil. У гэты спіс таксама ўваходзіць Metal Gear Solid: The Twin Snakes — значна перапрацаваная версія гульні Metal Gear Solid.

Як носьбіт выкарыстоўваліся спецыяльна распрацаваныя для кансолі дыскі на аснове фармату Nintendo optical disc з дыяметрам восем сантыметраў.

Тэхнічныя характарыстыкі

Працэсар IBM «Gekko»
  • Цэнтральны працэсар: IBM «Gekko» PowerPC з тактавай частатой 485 МГц
  • Графічны працэсар: ArtX/Nintendo «Flipper» на частаце 162 МГц
  • Аператыўная памяць: 43 МБ, у тым ліку:
    • 24 МБ Mosys 1t-sram — асноўная RAM, прапускная здольнасць 2,7 ГБ/сек
    • 3 МБ 1t-sram, убудаванай у графічны працэсар
    • 16 МБ DRAM, выкарыстоўвалася як буфер для DVD-прывада і гуку
  • DVD-прывад: Matsushita CAV;
  • носьбіт: Nintendo optical disc дыяметрам 8 см, умяшчальнасцю 1,5 ГБ
  • 4 выхады для гульнявых кантролераў
  • 2 слоты для карт памяці

Старт продажу

У Паўночнай Амерыцы Nintendo GameCube была прадстаўлена разам з 12 гульнямі:

Назва Распрацоўшчык Выдавец
All-Star Baseball 2002 Acclaim Acclaim
Batman Vengeance Ubisoft Ubisoft
Crazy Taxi Hitmaker Sega
Dave Mirra Freestyle BMX 2 Z-Axis Acclaim
Disney's Tarzan Untamed Ubisoft Ubisoft
Luigi's Mansion Nintendo Nintendo
Madden NFL 2002 EA Tiburon EA Sports
NHL Hitz 20-02 EA Black Box Midway
Star Wars Rogue Squadron II: Rogue Leader Factor 5 LucasArts
Super Monkey Ball Amusement Vision Sega
Tony Hawk's Pro Skater 3 Neversoft Activision
Wave Race: Blue Storm NST Nintendo

Зноскі

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. Rick. GameCube's Year. GameCubicle. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 29 мая 2006.